viasna on patreon

Справа Канстанціна Лукашова будзе разглядацца паўторна

2007 2007-06-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паўторны разгляд справы Канстанціна Лукашова прызначаны на 19 чэрвеня. Справу будзе весці суддзя Ленінскага суда Мінска Т.Жулкоўская.

Як вядома, 20 лютага суд пакараў Канстанціна Лукашова зняволеннем на два гады з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Грамадскага актывіста прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 364 Крымінальнага кодэксу (супраціўленне міліцыі). Інцыдэнт адбыўся 29 сакавіка мінулага года, калі Лукашоў, вывозячы з бальніцы свайго брата Вячаслава Сіўчыка, не пагадзіўся спыніць аўтамабіль па патрабаванні чалавека ў цывільным (як потым высветлілася, супрацоўніка міліцыі).

Два месяцы Канстанцін Лукашоў правёў ў следчым ізалятары. З зала суда ён выйшаў на волю і вырашыў абскардзіць судовае рашэнне. У красавіку Калегія Мінскага гарадскога суда адмяніла прыгавор Канстанціну Лукашову. Паўторны суд прызначаны на 19 чэрвеня.

-- Вызначэнне тэрміну новага суда зацягнуўся, паколькі быў пратэст з боку гарадскога пракурора, -- патлумачыў “Салідарнасці” Вячаслаў Сіўчык. – Рабіць нейкія прагнозы на будучы суд – справа няўдзячная. У нашай краіне няма свабоднага незалежнага суда. Аднак відавочна, што мінулае рашэнне было незаконым, яно грунтавалася толькі на паказаннях аднаго пацярпелага. Таму мы падалі хадайніцтва на перагляд справы. Мы ўпэўнены, што нават у гэтай бяспраўнай краіне трэба змагацца за свае правы, паведамляе «Салідарнасьць».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства