Валерыя Шчукіна аштрафавалі
https://spring96.org/be/news/7090
2007
2007-06-08T10:00:00+0300
2007-06-08T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня Валерыю Шчукіну прысудзілі штраф памерам 1 мільён 661 тысяча рублёў, паведамляе Радыё Свабода.
Ён таксама мусіць аплаціць судовыя выдаткі на 93 тысячы рублёў.
Судзьдзя Натальля Гур’ян прызнала журналіста і праваабаронцу вінаватым паводле артыкулу 189-га Крымінальнага кодэксу.
Валерыя Шчукіна вінавацяць у тым, што ён пісьмова абразіў сяброў абласной выбарчай камісіі і сяброў акруговай камісіі №52 г. Віцебску – выдаў улёткі, дзе напісана, што камісіі сфальшавалі вынікі мінулых мясцовых выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 14 студзеня 2007 году. Справа была распачатая паводле ініцыятывы пракурораў, самі нібыта абражаныя сябры выбаркамаў у суд не падавалі.