viasna on patreon

Міністэрства абароны: не чапайце Суворава!

2007 2007-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрась Навіцкі, адзін зь ініцыятараў наданьня Менскай вайсковай вучэльні імя Канстанціна Астроскага, атрымаў адказ зь Міністэрства абароны. Пра гэта паведамляе "Наша нива".

«Прапановы па наданьні Менскай вайсковай вучэльні імя Канстанціна Астроскага замест Суворава лічым абсалютна непрымальнымі» — паведамляецца ў афіцыйным адказе за подпісам начальніка галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны генэрал маёра Аляксандра Гуры. У лісьце гаворыцца, што зварот аб перайменаваньні вучэльні быў разгледжаны на нарадзе афіцэрскага складу вучылішча і ў часе паседжаньня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі Сувораўска Нахімаўскі саюз». Афіцэры і прыхільнікі Суворава Нахімава, як вынікае зь ліста, не ўхвалілі прапанову, як неадпавядаючую традыцыям вучэльні. «Такім чынам, унясеньне зьмяненьняў у назву ўстановы адукацыі «Менская сувораўская вайсковая вучэльня» Міністэрствам абароны не падтрымліваецца» — піша генэрал маёр А. Гура. Прыканцы ліста вайсковы ідэоляг зазначае, што пытаньне вычарпанае, а таму працяг ліставаньня на гэту тэму спыняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства