viasna on patreon

Актывісту прафсаюзу РЭП з Мазыра не працягнулі працоўны кантракт

2014 2014-05-05T13:14:29+0300 2014-05-05T13:14:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nazdra.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Наздра

Павел Наздра

Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП з Мазыра Павел Наздра атрымаў паведамленне, што працоўны кантракт з ім не будзе працягнуты «у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння». Актывіст працаваў электраманцёрам у ЖЭУ па працоўнаму кантракту з 2010 года, тэрмінам на чатыры гады. «Па працоўнай дзейнасці да мяне не было ніякіх прэтэнзій ці заўваг. Мяне цанілі як спецыяліста. Прычым зараз у ЖЭУ не застанецца электрыкаў, наколькі я ведаю. Тое, што мне не працягнулі кантракт, я звязваю са сваёй грамадскай дзейнасцю, таму што праблемы з кіраўніцтвам у мяне пачаліся ў мінулым годзе менавіта з-за стварэння структурнага падраздзялення незалежнага прафсаюза», - лічыць Павел Наздра.

Прадузятае стаўленне з боку кіраўніцтва пачалося, як адзначае актывіст, з восені 2013 года. «Але пасля публікацый у СМІ мне кіраўніцтва абяцала, што з працы мяне не звольняць, хоць да гэтага неаднаразова пагражалі, шукаючы розныя нагоды», - дадаў актывіст прафсаюзу.

Зараз ён будзе шукаць новую працу.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства