viasna on patreon

4000 подпісаў за далучэньне Беларусі да Рады Эўропы перададзеныя ў Страсбур

2007 2007-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 чэрвеня ў штаб-кватэру Рады Эўропы перададзены 1012 подпісаў жыхароў Беларусі, якія жадаюць бачыць яе ў складзе гэтай арганізацыі. Галасы сабраныя ў рамках грамадзянскай кампаніі “Беларусь – у Раду Эўропы”.

Як паведаміў “Свабодзе” адзін з ініцыятараў кампаніі Ігар Рынкевіч, усяго ў Страсбур перададзена чатыры тысячы подпісаў.

Паводле спадара Рынкевіча, грамадзянская ініцыятыва аб далучэньні краіны да Рады Эўропы пашыраецца. 6 чэрвеня яна абмяркоўвалася на паседжаньні прэзыдыюму Палітрады аб'яднаных дэмакратычных сіл.

“Ніхто з дэмакратычных палітыкаў не аспрэчвае, што геаграфічна, гістрычна Беларусь, наша народ – неад’емная частка сям’і народаў Эўропы”,– лічыць спадар Рынкевіч.

Кампанія “Беларусь – у Раду Эўропы” стартавала ў лютым 2007 году. З заклікам да беларускага народу падтрымаць кампанію выступілі 80 грамадзкіх дзеячоў краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства