Швэдзкі Хельсінскі Камітэт па Правах Чалавека выказвае глыбокую занепакоенасьць зыскам Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Швэдзкі Хельсінскі Камітэт па Правах Чалавека
Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь
Вул. Карла Маркса, 38
220030 Мінск, Беларусь
Стакгольм, 18 верасьня 2003
Спадар Прэзыдэнт,
Ад імя Швэдзкага Хельсінскага Камітэта па Правах Чалавека я хацеў бы выказаць сваю глыбокую занепакоенасьць зыскам Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі Беларускай грамадзкай арганізацыі “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
З чэрвеня 2003 году, у Беларусі ліквідаваныя 6 грамадзкіх арганізацыяў Беларусі. Усе яны былі ліквідаваныя за дробныя парушэньні ў справаводзтве, якія быццам бы мелі месца. Швэдзкі Хельсінскі Камітэт перакананы, што сапраўдныя прычыны ліквідацыі – чыста палітычныя. Такім чынам, зыск супраць Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, таксама заснаваны на надуманых падставах парушэньняў у справаводзтве і відавочяа зьнўлнецца часткай кампаяіі перасьледу няўрадавых арганізацыяў краіны, зарганізаванай беларускімі ўладамі. Такія дзяржаўныя рэпрэсіі праваабаронцаў зьяўляюцца непрымальнымі.
Швэдзкі Хельсінскі Камітэт па Правах Чалавека заклікае беларускія ўлады тэрмінова спыніць перасьлед грамадзкіх арганізацыяў і адклікаць зыск аб ліквідацыі Праваабарончага Цэнтру “Вясна”.
Швэдзкі Хельсінскі Камітэт па Правах Чалавека паведаміць пра гэтую праблему Швэдзкаму Парляманту, Швэдзкаму Ўраду, і сродкам масавай інфармацыі.
З павагай,
Роберт Хорд
Генеральны Сакратар
Копіі:
Старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу
Вул. Савецкая, 11
220010 Мінск, Рэспубліка Беларусь
Міністр Юстыцыі
Вул. Калектарная, 10
220004 Мінск, Рэспубліка Беларусь
Старшыня Вярхоўнага Суда
Вул. Леніна, 28
220681 Мінск, Рэспубліка Беларусь
Амбасадар Беларусі ў Швецыі
Сп. Алег Ермаловіч
Herserudsvagen 5, 4tr.
181 34 Lidingo, Sweden