viasna on patreon

У Брэсце міліцыя ладзіць праверку законнасці агітацыйнага пікету апазіцыйнага кандыдата

2014 2014-04-22T07:20:06+0300 2014-04-22T07:20:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ludmila-dzenisenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Дзенісенка

Людміла Дзенісенка

Гаворка ідзе пра мерапрыемства, арганізаванае падчас выбарчай кампаніі кіраўніком гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людмілай Дзенісенка.

Паводле слоў самой партыйнай актывісткі, якая вылучыла сваю кандыдатару ў Брэсцкі гарадскі савет дэпутатаў, пра правядзенне праверкі яна даведалася ад участковага інспектара міліцыі. “Ён распавёў, што міліцыя накіроўвала ў гарвыканкам і гарадскую выбарчую камісію запыты на прадмет таго, ці мела я права ладзіць 18 сакавіка пікет на вуліцы Вераскавай на пляцоўцы каля магазіна “Паўночны” , - паведаміла Людміла Дзенісенка. - У выбаркаме адказалі, што ад мяне не было паведамлення пра гэты пікет, а ў аддзеле ідэалогіі гарвыканкама міліцыі патлумачылі, што не давалі дазволу на пікет”.

Між тым, кіраўнік брэсцкай арганізацыі партыі “Справядлівы свет” азнаёміла ўчастковага з копіяй перададзенага ў агульны аддзел гарвыканкама 14 сакавіка паведамлення аб правядзенні дадзенага пікету (наяўнасць такога дакумента прадстаўнікі ўлады пацвердзілі пасля званка туды з міліцыі) і патлумачыла прадстаўніку праваахоўных органаў парадак правядзення такіх акцый кандыдатамі ў дэпутаты ў перыяд агітацыйнай кампаніі.

“Верагодна, у міліцыі мне не паверылі, калі накіравалі адпаведныя запыты, - заявіла Людміла Дзенісенка. – Аднак здзіўляюць чыноўнікі, якія робяць выгляд, быццам не ведаюць, што ў адпаведнасці з артыкулам 45 Выбарчага кодэкса пікеты кандыдатаў у дэпутаты носяць паведамляльны характар і не патрабуюць атрымання дазволу. А паколькі участковы інспектар узяў у мяне тлумачэнні з нагоды дадзенага пікету, не выключаю, што гэта робіцца з мэтай аказаць на мяне ціск”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства