viasna on patreon

Купалаўскае сьвята ў Ляўках

2007 2007-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усе беларускiя паэты ды аматары беларускай паэзіі могуць ўзяць удзел 7 ліпеня ў чарговым Свяце вольнай беларускай паэзіі ў наваколлі Дома-музея Янкі Купалы ля вёскі Ляукi, што ў Аршанскім раёне.

Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска" на асаблівае спрыяньне (самае лепшае месца ля вогнішча і бясконцую ўвагу слухачоў ды гледачоў) могуць разлічваць маладыя творцы ва ўсіх відах мастацтва. Вядомыя і вопытныя паэты, якія маюць свае кнігі, запрашаюцца браць падпісаныя асобнікі з сабою, каб падараваць іх маладым ды невядомым калегам, творы якіх упадабаюць на свяце. З боку усiх удзельнiкау вiтаецца таксама чытанне улюбёных вершау Купалы. Вельми добра прымаюцца музыка, спевы, танцы ды тэатралiзаваныя вiдовiшчы.

Пачынаем чытаць и слухаць вершы з надыходам вечара, каля 20.00.

Месца святкавання знайсці лёгка: ехаць трэба да прыпынку “Музей Янкі Купалы”. Калі мяркуеце дабірацца на сваёй машыне, то лепш ехаць праз Барань на Копысь (там ёсць пантонны мост праз Дняпро). З “алімпійкі” лепш павярнуць на Коханава. Ля музея ёсць паркоўка.

Даехаць і ад’ехаць без машыны можна аўтобусам Ворша — Копысь. Аўтобус на Копысь спыняецца таксама ў цэнтры Воршы, на прыпынку ля ўнівермага (на плошчы за спіной помніка Леніну, паміж музеем Караткевіча і гарадскім паркам). Дарога зойме каля паўгадзіны. Можна таксама гуртам наняць там жа, на прыпынку, маршрутку.

З Віцебску наўпрост да Копысі можна даехаць цягніком № 645 Віцебск-Брэст ці дызелем да Воршы і ад Воршы да Копысі (у магілёўскім накірунку). Гэтым самым дызелем, толькі ў зваротным накірунку, можна даехаць да Копысі з Магілёва.

Ад Копысі да музея прыдзецца ісці 4 км пешкі ці чакаць аўтобуса на Воршу.

Каб далучыцца да ўдзельнікаў паэтычнага свята, трэба прайсці па тэрыторыі музея ў бок Дняпра ды спусціцца па лесвіцы на бераг. Па беразе прайсці каля 500 метраў налева, да самога вогнішча. Паблізу можна паставіць намёт

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства