viasna on patreon

“Брестский курьер” выйграў справу ў судзе

2007 2007-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»



Суд Маскоўскага раёну Берасьця не задаволіў пазову жыхара гораду Леаніда Валабуева да незалежнай газэты “Брестский курьер”.

Пазоў аб абароне гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі паўстаў пасьля публікацыі на гумарыстычнай старонцы “Брестского курьера” вершу “Песнь о Волобуеве”.

Берасьцеец Леанід Валабуеў палічыў, што гэты верш прысьвечаны менавіта яму і ўтрымлівае паклёпніцкія зьвесткі. Таму ён запатрабаваў абвергнуць іх, кампэнсаваць маральныя страты 2 мільёнамі рублёў і ануляваць пасьведчаньне аб рэгістрацыі газэты.

Пазьней апошняе патрабаваньне спадар Валабуеў зьняў, але маральныя страты ацаніў ужо на 10 мільёнаў рублёў.

Рэдакцыя “Брестского курьера” даводзіла ў судзе, што “Песнь о Волобуеве” ня ёсьць арыгінальным творам журналістаў газэты і спачатку зьявілася ў інэрнэце і ў адным з расейскіх часопісаў. Такім чынам, рэдакцыя ня можа адказваць за зьвесткі, якія раней распаўсюдзілі іншыя сродкі масавай інфармацыі.

Акрамя таго, прадстаўнікі газэты “Брестский курьер” абверглі ў судзе высновы Леаніда Валабуева — той меркаваў, што ў яго вельмі рэдкае прозьвішча, і таму верш-пародыя прысьвечаны менавіта яму.

Паводле афіцыйнай даведкі, на Берасьцейшчыне 23 асобы маюць такое прозьвішча, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства