viasna on patreon

Палітвязень Васіль Парфянкоў: з 37 дзён у калёніі — 23 у ШЫЗА

2014 2014-03-24T16:49:00+0300 2014-04-03T16:51:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Палітвязень Васіль Парфянкоў з 37 дзён, адбытых у калёніі ў Горках, 23 дні праседзеў у ШЫЗА, як называюць у калёніях карцэр. Пра гэта ён паведаміў у лісьце, які атрымала грамадзкая актывістка, рэжысэрка Вольга Мікалайчык.

«Васіль піша пра вялікі ціск на яго з боку адміністрацыі калёніі. У яго ўжо 10 парушэньняў рэжыму, за што яго пазбавілі спатканьняў і перадач. А гэта вельмі сур’ёзна. У калёніі нармальна харчавацца магчыма толькі, калі ёсьць перадачы, і тое, што яго пазбавілі перадач, азначае для яго паўгалоднае існаваньне. Ён гэтак і піша пра сваю будучыню ў калёніі: «Засталося 8 месяцаў голаду», — паведаміла Вольга Мікалайчык.

Паводле ліста Васіля Парфянкова, ён так і не атрымаў высланы яму праваслаўны крыжык і мапы сьвету ды Беларусі. Чаму яму не дазволілі атрымаць гэтыя рэчы, палітвязьню невядома.

Васіль Парфянкоў асуджаны на год калёніі строгага рэжыму за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Гэты нагляд быў прызначаны Парфянкову пасьля некалькіх затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі. Пакараньне Васіль Парфянкоў адбывае ў калёніі ў Горках, якая лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства