Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: ціск на незалежных журналістаў, а таксама пра разгляд скаргаў асуджаных да смяротнага пакарання Лыкава і Грунова ў Вярхоўным судзе.
"Падзея тыдня": высновы незалежнага назірання за мясцовымі выбарамі, якія адбыліся ў Беларусі 23 сакавіка.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – адзін з заяўнікоў сёлетняга святкавання Дня Волі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
"Навіны палітвязняў": апошнія заявы прэзідэнта Лукашэнкі наконт лёсаў палітычных зняволеных, а таксама пра тое, што чакае на волі Мікалая Аўтуховіча.
У музычных паўзах – кампазіцыі з музычнага праекта “Песні свабоды”.
Слухаць выпуск: