viasna on patreon

Прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі Лыкава, асуджанага на смяротнае пакаранне

2014 2014-03-20T13:40:22+0300 2014-03-20T13:45:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vjarkhouny-sud-rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што касацыйная скарга па справе Эдуарда Лыкава, асуджанага на смяротнае пакаранне, будзе разгледжаная судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда 15 красавіка (аўторак), пачатак паседжання ў 9.30.

 

Нагадаем, 53-гадоваму Эдуарду Лыкаву інкрымінавана пяць эпізодаў забойства ў стане алкагольнага ап’янення. Рашэнне аб смяротным пакаранні вынес Мінскі абласны суд 26 лістапада 2013 года. Аднак пад следствам Лыкаў знаходзіцца з 2011 года. 

 

Следчыя і судовыя органы паведамілі пра справу Лыкава толькі пасля таго, як інфармацыю распаўсюдзілі праваабаронцы з "Вясны". Дагэтуль, ні пракуратура, ні Следчы камітэт, ні Мінскі абласны суд не паведамлялі грамадскасці пра гэту рэзанансную справу .

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства