viasna on patreon

Салігорац абскарджвае забарону пікета да Дня правоў чалавека ў Мінскім абласным судзе

2014 2014-02-24T20:35:50+0300 2014-02-24T20:35:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла абскарджвае ў касацыйнай інстанцыі забарону Салігорскім райвыканкамам пікету да Дня правоў чалавека. Адпаведную скаргу ён накіраваў у Мінскі абласны суд.

Нагадаем, 4 лютага скаргу актывіста на забарону мясцовымі ўладамі масавага мерапрыемства разглядаў суд Салігорскага раёна. Суддзя Ала Трафімчук палічыла скаргу актывіста неабгрунтаванай. З матывіровачнай часткі рашэння суда вынікае, што арганізатар пікета не пазначыў канкрэтных мер па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства, медыцынскага абслугоўвання, уборкі тэрыторыі пасля правядзення пікетавання. Сам Уладзімір Шыла адзначае, што прасіў у сваёй заяўцы на пікет ускласці гэтыя абавязкі на органы мясцовай улады.

- У адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання гарантуецца дзяржавай. Гэта азначае, што забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні мірных сходаў з'яўляецца прамым абавязкам дзяржавы. Таму рашэнне Салігорскага райвыканкаму пра забарону пікета, як і рашэнне суда Салігорскага раёна з’яўляюцца абсалютна неправавымі, - кажа грамадскі актывіст.

Уладзімір Шыла лічыць, што Мінскі абласны суд абавязаны адмяніць незаконнае рашэнне суда першай інстанцыі. Калі гэтага не здарыцца, ён гатовы працягнуць пошукі праўды ў міжнародных інстанцыях.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства