viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-02-18T08:54:52+0300 2014-03-31T16:51:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: сітуацыя з вылучэннем кандыдатаў на выбарах у мясцовыя Саветы, кандыдатаў, затрыманне на беларускай мяжы справаздачы аб дзейнасці праваабаронцаў з "Платформы-інавэйшн".

"Падзея тыдня":  Ашмянскі раённы суд на мінулым тыдні падтрымаў забарону Ашмянскай мытні на кнігу палітвязня Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”. Разам з тым па словах суддзі, вынікі экспертызы па кнізе яна лічыць непрымальнымі.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”:  юрыст Павел Сапелка  пра спецыфіку аспрэчвання некаторых нормаў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства праз Канстытуцыйны суд.

"Навіны палітвязняў": –  рэакцыя праваабаронцаў і сваякоў палітвязняў на заяву амбасадара Дзяржавы Ізраіль і Іосіфа Шагала аб тым, што беларускія палітвязні з'яўляюцца крымінальнікамі.

У музычных паўзах – песні ў выкананні Вінцэнта.

 

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/images/upload/sound/2014-08/2014-02-18_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства