viasna on patreon

Гродна: падчас фармавання ўчастковых камісій абмяркоўваўся толькі назіральнік

2014 2014-02-04T18:22:34+0300 2014-02-04T18:22:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galasy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродна 4 лютага раённыя адміністрацыі сфарміравалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. У Ленінскім раёне старшыня паседжання адмыслова вылучыў час, каб растлумачыць усім прысутным, што заканадаўства не абавязвае пускаць на паседжанне незалежнага назіральніка, праваабаронцу Віктара Сазонава. Старшыня выказаўся, што ён, калі ў іншых няма пярэчанняў, не супраць. Іншыя прамаўчалі. Пасля адміністрацыя імкліва зацвердзіла склад усіх 66 участковых камісій, без усялякага агучвання прозвішчаў. Такім чынам, абмяркоўвалася толькі асоба назіральніка, кандыдатуры, якія былі прапанаваныя ў склад камісіі прайшлі туды аўтаматычна. У камісіі ўвайшлі 784 чалавекі.

Падобная сітуацыя назіралася і ў Кастрычніцкім раёне Гродна, дзе як назіральнік прысутнічаў іншы праваабаронца – Раман Юргель. Склад 69 участковых камісій быў зацверджаны агульным спісам за 15 хвілін. У склад камісій увайшлі 828 чалавек. Азнаёміцца з матэрыяламі фармавання складу выбарчых камісій мажлівасці не было.

   Незалежныя назіральнікі сумняваюцца ў наяўнасці пратаколаў ад працоўных калектываў па вылучэнні ва ўчастковыя камісіі, а таксама ў самых фактах правядзення такіх сходаў у калектывах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства