viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-02-04T12:16:56+0300 2014-03-21T16:49:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: адміністратыўны пераслед у Барысаве, Слоніме і Мінску, звальненне гісторыка Іны Соркінай з Гродзенскага ўніверсітэта.

"Падзея тыдня":  “Праваабаронцы за свабодны выбары” дабіваюцца ад ЦВК змянення парадку доступу назіральнікаў на паседжанні выбаркамаў і ўчасткі для галасавання - дзеля адкрытасці і галоснасці выбарчага працэсу.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: кіраўнік Мінскага аддзялення Руху салідарнасці «Разам» Ілля Дабратвор распавядае пра акцыі салідарнасці з украінскім Еўрамайданам.

"Навіны палітвязняў": Мінскі гарадскі суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі палітвязня Васіля ПарфянковаКандыдатура беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага будзе намінавана на Нобелеўскую прэмію міру. 

У музычных паўзах – сусветныя хіты ў выкананні Nargiz Zakirova.

 

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/images/upload/sound/2014-06/2014-02-04_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства