Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хронікапераследу”: пераслед актывістаў у Мінску і Слуцку, умовы ўтрымання зняволеных у Беларусі, змаганне прадпрымальнікаў з сертыфікацыяй тавару ў сувязі з далучэннем Беларусі да Мытнага саюзу.
"Падзея тыдня": мінчанін Дзмітрый Прыгараў застаўся без аўтамабіля пасля акцыі “Стоп падатак” якая праходзіла 20 снежня ў Мінску.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госця рубрыкі - старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская.
"Навіны палітвязняў": вялікае расчараванне году - з 12 асобаў, асуджаных па палітычных матывах, якія былі ў пачатку 2013-га ў Беларусі, на канец году за кратамі застаюцца 11.
У музычных паўзах - папулярныя ва ўсім свеце калядныя кампазіцыі.
Слухаць выпуск: