viasna on patreon

Бялыніцкай раённай выбарчай камісіяй кіруе выканкамаўскі ідэолаг

2013 2013-12-28T13:22:07+0300 2013-12-28T13:22:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padlik-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 снежня адбылося першае паседжанне Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах дэпутатаў Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. У адпаведнасці з артыкуламі 15 і 16 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і прадстаўленнем раённага выканаўчага камітэта камісія стварыла 35 выбарчых акруг. Адпаведнае рашэнне Бялыніцкай раённай выбарчай камісіі апублікавана ў раённай газеце “Зара над Друццю” (№98 ад 28 снежня 2013 года). На кожную выбарчую акругу будзе прыпадаць ад 417 да 509 выбаршчыкаў.

Падчас мінулых выбараў у Бялыніцкі раённы Савет дэпутатаў абіралася 40 дэпутатаў, зараз колькасць народных абраннікаў скароціцца на 5 чалавек.

Таксама ў гэтым жа нумары раённай газеты “Зара над Друццю” апублікаваны спісы выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў сямі сельскіх Саветаў Бялыніцкага раёна.

Бялыніцкая раённая выбарчая камісія была створана 26 снежня на сумесным паседжанні прэзідыюма Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў і Бялыніцкага райвыканкама ў складзе 13 чалавек. Большасць яе членаў неаднаразова ўдзельнічалі ў складзе выбарчых камісій падчас мінулых выбарчых кампаній. Аснову камісіі склалі супрацоўнікі Бялыніцкага райвыканкама, якія вылучаліся шляхам збору подпісу выбаршчыкаў, а таксама як працаўнікі бюджэтных арганізацый.

Узначаліла Бялыніцкую раённую камісію начальнік аддзела культыры, ідэалогі і па справах моладзі райвыканкама Ірына Фурсава, якая была вылучаная у склад камісіі ад Бялыніцкай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”. Ірына Уладзіміраўна раней неаднаразова ўзначальвала выбарчыя камісіі, працуючы яшчэ на пасадзе проста начальніка аддзела ідэалогіі Бялыніцкага райвыканкама. Сакратаром выбарчай камісіі абраная супрацоўніца аддзела культуры Лідзія Цапікава, якая вылучалася ў склад камісіі ад Бялыніцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства