Алесь Бяляцкі: “Тутэйшыя” існавалі ў вельмі шчыльнай звязцы з беларускім рухам
Праваабаронца Алеся Бяляцкі ў зняволенні працягвае працу над кнігай публіцыстыкі. У кнізе будуць змешчаныя шматлікія артыкулы і інтэрв’ю пра праваабарончую дзейнасць, а таксама ўспаміны пра культурны супраціў у Беларусі ў 80-ыя гады, Адным з лідараў гэтага супраціву быў Алесь Бяляцкі.
Пад уплывам папярэднікаў у 80-я гады ўзнік моладзевы рух беларускага культурнага супраціву.
- Напачатку 80-ых гадоў. Прыйшло новае пакаленне, - распавядае Алесь Бяляцкі. - Тыя, хто былі перад намі, нарадзіліся ці адразу пасля вайны, ці яшчэ перад вайною, ці падчас вайны - пакаленне Пазняка.
З !988 году Алесь Бяляцкі быў старшынём Аб’яднання маладых літаратараў “Тутэйшыя”.
Пра ролю “Тутэйшых” Алесь Бяляцкі піша ў лісце ад 6 снежня 2013 года:
- “Тутэйшыя” узніклі ды існавалі ў вельмі шчыльнай звязцы з тагачасным беларускім рухам. Мы былі натуральнай часткай гэтага руху і не існавалі ў ізаляцыі. І сувязі гэтыя былі ў сотнях гаворак, сустрэчаў, кантактаў, сумесных імпрэзах. І ў гэтым яшчэ грамадская і нацыятворчая роля “Тутэйшых” – яны кшталтаваліся самі і нацыянальна і духоўна кшталтавалі іншых – закладалі тыя ідэяі якія вырашаюцца і ніяк не вырашацца апошнія чвэрць стагоддзя (6 снежня 2013 года, Бабруйск, ІК-2).
Выданне кнігі публіцыстыкі Алеся Бяляцкага плануеццца ў 2014 годзе.