viasna on patreon

Алеся Чаркашына будуць судзіць

2013 2013-12-17T09:37:17+0300 2013-12-17T09:41:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charkashyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Чаркашын.

Алесь Чаркашын.

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Брэста адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста Алеся Чаркашына, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

15 снежня Алесь Чаркашын каля ганку Брэсцкага аблвыканкама зладзіў перформанс, апрануўшыся як прарок і запэцкаў рукі чырвонай фарбай. Пад час акцыі  Чаркашын заклікаў улады пакаяцца за свае грахі перад народам.

Пасля акцыі ён быў затрыманы і накіраваны ў псіхіятрычную лякарню на экспертызу. Пасля яе актывіста адвезлі да суду ў пастарунак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства