Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: у цэнтры ўвагі – Мінскі гей-прайд, падрыхтоўка да мясцовых выбараў і змена меры ўтрымання для ксяндза Уладзіслава Лазара – з СІЗА КДБ ён пераведзены пад “хатні арышт”.
"Падзея тыдня" прысвечана памяці чалавека, які перамог апартэід, Нэльсана Мандэлы, які пайшоў з жыцця 6 снежня.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі – грамадская актывістка са Слуцку Зінаіда Цімошык, якая патрапіла пад пераслед міліцыі за арганізацыю прагляду фільму пра Слуцкае паўстанне.
“Навіны палітвязняў”: апошнія звесткі з жыцця за кратамі актывістаў Васіля Парфянкова, Мікалая Дзядка, Эдуарда Лобава і палітыка Мікалая Статкевіча.
У музычных паўзах - гурт N.R.M.узору 2002 году з альбомам “Дом культуры”.