У Мінску трагічна загінула праваабаронца Вікторыя Старасценка
Вікторыя трапіла пад грузавік. Аварыя адбылася 30 кастрычніка каля 8.50 на вуліцы Карбышава ў раёне дома № 1. Дзяўчына пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, абсталяванага адпаведнай дарожнай разметкай, знакамі, і « спячым паліцэйскім» , калі яе збіў грузавік на хуткасці 90 кіламетраў у гадзіну, піша udf.by.
Вікторыя апынулася пад грузавым аўтамабілем МАЗ- 555102 - яе нага была заціснутая паміж задняй воссю і падрамнікам. Ратавальнікі дасталі жанчыну і перадалі медыкам. У 10.40 пацярпелая памерла ў бальніцы.
У 2009 годзе Вікторыя перамагла з эсэ ў конкурсе ў межах кампаніі«Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».
Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=117197
Праваабарончы цэнтр " Вясна " выказвае спачуванні родным і блізкім у сувязі з трагічнай смерцю Вікторыі Старасценка.