Падазроныя людзі здымалі на відэа ўсіх, хто выязджаў вечаровым цягніком у Вільню
https://spring96.org/be/news/66784
2013
2013-10-27T09:40:40+0300
2013-10-27T09:40:40+0300
2013-10-27T09:40:40+0300
be
Платформа на мінскім чыгуначным вакзале, з якой а 18.50 у пятніцу адпраўляўся вечаровы цягнік на Вільню, ужо за гадзіну да адпраўлення была поўная людзей у цывільным з рацыямі. Тых, хто заходзіў на платформу, здымалі на відэа.
Пра гэта ГА “БАЖ” паведамілі ў 18.05 калегі, што павінныя былі ехаць гэтым цягніком.
Ніякіх перашкодаў, між тым, нікому не чынілі. Цягнік адправіўся паводле раскладу.
26-27 кастрычніка ў літоўскай сталіцы мае адбыцца Трэці Беларускі праввабарончы форум, у якім бярэ ўдзел больш каля 150-і ўдзельнікаў з Беларусі – прадстаўнікоў больш як 20-і арганізацый, у тым ліку і ГА “БАЖ”.