viasna on patreon

Бярозаўскія праваабаронцы збіраюцца пікетаваць за свабоду палітвязняў

2013 2013-10-24T12:11:40+0300 2013-10-24T12:11:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на 2 адмовы райвыканкама на пікеты за 3 апошнія месяцы, праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч  24 кастрычніка падалі ў райвыканкам заяву на пікет на 10 лістапада з удзелам 10 чалавек на дазволеным уладамі месцы – гарадскім стадыёне з 13 да 14 гадзін.

Мэта пікету: патрабаванне вызвалення палітвязняў Алеся Бяляцкага, Міколы Аўтуховіча, Міколы Статкевіча, Эдуарда Лобава і іншых, выказванне пратэсту ўтрымання ў вязніцах палітычных зняволеных, абмеркаванне стану з правамі чалавека ў РБ.

Бярозаўскі райвыканкам двойчы адмовіў у правядзенні пікетаў -- 4 жніўня і 10 кастрычніка па адной і той прычыне: адсутнасці дамоў з бальніцай, ЖКГ і міліцыяй. Хаця ў першым выпадку дамова х ЖКГ была. Але ж паўстала пытанне аб немагчымасці заключэння такіх дамоў з іншымі: бальніца не мае нават тарыфу на абслугоўванне масавых мерыпрыемстваў, а міліцыі патрэбна паводле  Пастановы Савета міністраў  ад 2012 года № 207, каб райвыканкам даслаў да іх копію зарэгістраванай заявы на пікет (чаго райвыканкам не зрабіў) і толькі тады можа быць абмеркавана з райвыканкамам дзеянні міліцыі падчас пікету. На другі пікет ЖКГ наогул праігнаравала заяву арганізатараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства