viasna on patreon

Бяроза: свабода сходаў залежыць ад адсутнасці прэйскранту ў бальніцах

2013 2013-10-24T12:03:16+0300 2013-10-24T12:03:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biarozagarvykankamjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскія праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка  Таццяна Тарасевіч напісалі заяву ў райвыканкам. У сваёй заяве яны ўнеслі прапанову, каб у мэтах стварэння ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, рэалізацыі права на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў Бярозаўскі райвыканкам, які прыняў рашэнне № 138 ад 09.02. 2010 года “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”, дапамог установе аховы здароўя распрацаваць прэйскурант на медычнае абслугоўванне масавых мерапрыемстваў. Справа ў тым, што бальніца не хоча заключаць дамову на абслугоўванне, да прыкладу, пікетаў, бо не мае прэйскуранту. А калі райвыканкам не ў стане дапамагчы бальніцы, то няхай выключыць з рашэння патрабаванне аб заключэнні дамовы з бальніцай.

Праваабаронцы і актывісты за апошніх пару месяцаў падавалі двойчы заяву на пікеты і двойчы бальніца адмовілася заключаць дамову: няма ў іх ніякіх пастаноў наконт гэтага і няма нават прэйскуранта.

У сваю чаргу райвыканкам спасылаўся ў сваіх адмовах на адсутнасць дамоў з адпаведнымі службамі, у твм ліку з бальніцаю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства