viasna on patreon

Google запускае «Шчыт» у падтрымку правааборонцаў і медыяў

2013 2013-10-22T14:32:39+0300 2013-10-22T15:56:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/google.jpg

Карпарацыя Google абвясціла, што будзе супрацьстаяць цэнзуры і засцерагаць незалежныя медыі і групы абароны правоў чалавека ад кібератак. Дзеля гэтага анансаваны пакет з некалькіх новых сервісаў.

«Project Shield» стварае «шчыт» для сайтаў ад палітычна-матываваных DDoS-атак. Кампанія будзе прадстаўляць праз сваю інфраструктуру пацярпелым сайтам вядомы ўжо надзейны метад абароны, які хавае IP-адрас рэсурса, што трапіў пад атаку і не дапускае да яго фальшывы трафік.

Сэрвіс цяпер знаходзіцца ў стадыі тэставання. У яго прома-відэа згадваецца папулярны навінавы сайт на персідскай мове, які паспяхова апрабаваў абарону, таксама па звестках Forbes, Google абараніў сайт маніторынгу вынікаў галасавання ў Кеніі. Запіс на бэта-тэставанне адбываецца тут.

Іншы новы сэрвіс Google атрымаў назву uProxy, ён накіраваны на вельмі шырокую аўдыторыю. Паўсюль, дзе карыстальнікі сутыкаюцца з цэнзурай сеціва, Google дасць магчымасць абысці яе праз дапамогу сяброў з замежжа. Фактычна любы карыстальнік зможа ўсталяваць адмысловы дадатак ў браўзер, з дапамогай якога будзе наладжаны шыфраваны канал да іншага карыстальніка інтэрнэт, праз які адбудзецца аўтаматычны абыход заблакаваных у краіне рэсурсаў. Сэрвіс uProxy таксама пакуль знаходзіцца ў тэставым перыядзе, запісацца ў бэта-тэсцеры можна тут

Трэці сэрвіс, які прадставіў Google, ужо працуе ў поўным абъёме. Digitalattackmap.com у рэжыме рэальнага часу паказвае кібератакі, што цяпер адбываюцца ў сеціве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства