viasna on patreon

Ярмошына: Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць не пазней за 25 сакавіка 2014 года

2013 2013-10-22T12:11:53+0300 2013-10-22T12:11:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna.jpg
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Пра гэта заявіла старшыня Цэнтарвыбаркама Беларусі.

Выбарчая кампанія пачнецца ў снежні 2013 года. Старшыня ЦВК выказала надзею, што яна пройдзе з улікам паправак у Выбарчае заканадаўства, якія разглядаюцца цяпер у парламенце. Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што мясцовыя выбары змены ў выбарчым заканадаўстве істотна не закрануць. “Усе істотныя навэлы тычацца перш за ўсё парламенцкіх выбараў”, - патлумачыла Лідзія Ярмошына.

Між іншым, папраўкі прадугледжваюць адмову ад бюджэтнага фінансавання на агітацыйныя выдаткі кандыдатаў. Аднак, за кандыдатамі ў дэпутаты і прэзідэнты будзе захаванае права на бясплатнае выкарыстанне дзяржаўных СМІ для перадвыбарных выступленняў, дэбатаў і апублікавання праграм.

Будзе таксама забаронены байкот выбараў і заклік да байкоту. Яшчэ адно прапанаванае новаўвядзенне – кандыдат у дэпутаты ня можа быць адначасна даверанай асобай у іншага кандыдата.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства