viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-10-15T09:06:40+0300 2013-10-15T10:25:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: пра вызваленне актывіста Паўла Вінаградава і пра міжнародныя навіны праваабаронцаў: хто стаў лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міра і прэміі Андрэя Сахарава.

"Падзея тыдня": маці асуджаных да смяротнай кары Любоў Кавалёва і Тамара Сялюн у Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання сустрэліся з журналістамі. 

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": сябра Рады ПЦ “Вясна” і прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні Таццяна Рэвяка - удзельніца міжнароднай канферэнцыі “7-я Дублінская платформа для праваабаронцаў”.

“Навіны палітвязняў”: як Павел Севярынец рыхтуецца выйсці на волю і чым у калоніі займаецца праваабаронца Алесь Бяляцкі.

 У музычных паўзах - незабыўныя песні легендарнага беларускага ансамбля “Песняры”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства