viasna on patreon

У Магілёве праваабаронцы арганізавалі прагляд фільмаў супраць смяротнага пакарання

2013 2013-10-11T14:09:23+0300 2013-10-11T14:09:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-akcia-smiarotnae-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прагляд фідэафильмаў на тэму смяротнага пакарання ў Магілёве.

Прагляд фідэафильмаў на тэму смяротнага пакарання ў Магілёве.

Вечарам, 10 кастрычніка, у грамадскім цэнтры “Кола” сабралася каля 30 неабыякавых да тэмы смяротнага пакарання грамадзян.

Праваабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель правялі кароткую лекцыю, прысвечаную праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, пасля чаго адбыўся прагляд дакументальных фільмаў “Убыл по приговору” і “Не забірай жыццё”.

Праваабаронцы прывялі статыстыку, паводле якой у 2012 годзе да смерці прыгаварылі трох беларускіх грамадзян. Нягледзячы на тое, што ў іншых краінах гэты ж год было пакарана смерцю значна больш грамадзян (напрыклад у Кітаі - 1000 чалавек, у Іране – 314, а ў Іраку – 129) зло не можа вымярацца колькасцю асуджаных.

Пасля прагляду фільма адбылася дыскусія.

Сваё мерапрыемства праваабаронцы прымеркавалі да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства