viasna on patreon

Чыноўнікі загадваюць павялічыць працягласьць жыцьця

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі аблвыканкам зацьвердзіў Праграму развіцьця аховы здароўя ў вобласьці на 2007-2010 гады. За гэты тэрмін працягласьць жыцьця мясцовых жыхароў мусіць павялічыцца адразу на некалькі гадоў.

Паводле апошніх плянаў аблвыканкаму, магілёўцы будуць жыць у сярэднім да 70 гадоў, сьмяротнасьць мусіць паменшыцца як мінімум на 8%. Чым кіраваліся чыноўнікі пры вызначэньні працягласьці жыцьця грамадзянаў, застаецца таямніцай.

Зазначым, што на паседжаньні прыводзіліся лічбы, што наводзяць на пэсымістычныя настроі. Самай галоўнай праблемай, што не дае спадзявацца на добрыя вынікі праграмы, застаецца недахоп мэдычных кадраў. Вобласьці бракуе больш за 1.700 лекараў.

А супрацоўнікам Камітэту па працы і сацыяльнай абароне прыйшлося агучыць зусім непрыемныя зьвесткі: за мінулы год колькасьць насельніцтва Магілёўшчыны паменшылася на 9.300 чалавек, а траціна з амаль што 12 тыс. навароджаных — гэта пазашлюбныя дзеці. Зьнізіць гэты паказчык бліжэйшым часам наўрад ці выпадзе, паведаміла Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства