Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай
радыёстанцыі “Беларускае
Радыё Рацыя” - праграма“Людзьмі
звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба.
Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: За што пазбаўляюць ліцэнзіі незалежнае выдавецтва “Логвінаў”? Чаму жыхары Светлагорска пратэстуюць супраць новага цэлюлознага завода? Якім чынам ажыццяўляецца так званы Указ па аптымізацыі кадраў?
"Падзея тыдня": грандыёзны рок-канцэрт “Апошні золак” распачаў праваабарончы Тыдзень супраць смяротнага пакарання.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - каардынатар Нацыянальнай Гендэрнай платформы Людміла Пеціна. Яна распавядае пра прыняцце закона аб гендэрнай роўнасці і выпадкі дыскрымінацыі, з якімі сутыкаюцца беларускія жанчыны і мужчыны.
“Навіны палітвязняў”: гэтым разам у цэнтры ўвагі - Мікалай Статкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Ігар Аліневіч і Мікалай Дзядок.
У музычных паўзах - рэп-выканаўца Vinsent.