viasna on patreon

Аршанскі актывіст Мікалай Дзямідаў рыхтуе скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

2013 2013-10-08T13:25:10+0300 2013-10-08T13:25:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziamidau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзямідаў. Фота "Радыё Свабода".

Мікалай Дзямідаў. Фота "Радыё Свабода".

Праблема, з якой  сябар партыі левых "Справядлівы свет" вырашыў звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека, паўстала пасля мінулагодніх выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. З тае пары ён спрабуе прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні выбарчага заканадаўства, але звароты ў суд не дапамагаюць у гэтай справе.

Неўзабаве пасля выбараў група назіральнікаў-партыйцаў звярнулася ў гарадскі аддзел унутраных справаў са скаргай на парушэнні дзеянняў старшыняў трох участковых камісій, дзе неапраўдана вялікімі аказаліся лічба прагаласаваўшых на даму, распавёў Мікалай Дзямідаў:

" Я быў каардынатарам па назіранні ў Оршы ад партыі левых "Справядлівы свет".  Назіральнікам адмаўляліся паведамляць колькасць прагаласаваўшых па месцы жыхарства, а потым лічбы аказаліся, мякка кажучы, дзіўнымі – занадта вялікімі. Мы звярнуліся ў міліцыю, каб правялі праверку ў дачыненні да старшыняў трох камісій, дзе сітуацыя з падлікамі нас насцярожыла. З ГАУС прыйшоў адказ, што факту правапарушэнняў не ўстаноўлена, і няма за што кагосці прыцягваць да адказнасці. Тады я звярнуўся  ў суд г.Оршы і Аршанскага раёна. І суд знайшоў падставы, каб задаволіць маю заяву – абавязаў ГАУС правесці паўторнае разбіральніцтва.

Але  з ГАУС прыйшоў другі адказ, які да коскі паўтараў першы. І, што дзіўна,  паўторны зварот у суд быў беспаспяховым. Суд у новым складзе задаволіўся паўторным адказам, у якім не было зменена ніводнага слова ў параўнанні з першым. І адхіліў маю скаргу".

Зварот у Віцебскі абласны суд таксама не быў плённым. І з Вярхоўнага суду 3 кастрычніка гэтага года быў дасланы адказ, што падставаў для прыцягнення старшыняў камісій няма да крымінальнай адказнасці няма..   

Мікалай Дзямідаў не згодны з рэакцыяй судовых органаў:

"Падчас выбараў было адназначна парушана права на атрыманне дакладнай  інфармацыі. Нават у Аршанскім судзе сябры камісіі пацвердзілі, што не паведамлялі колькасці прагаласаваўшых нашым партыйцам, і мне ў прыватнасці. Па-другое, парушана права на незалежнае судовае разбіральніцтва. Бо як інакш расцаніць тое, што суд у адным складзе не задавальняе вынік міліцэйскай праверкі, а суд у іншым складзе ім цалкам задаволены, хаця другі адказ з міліцыі паўтарае першы слова ў слова?"

Апрача гэтага, Мікалай Дзямідаў лічыць, што мелі месца відавочныя парушэнні выбарчага заканадаўства. Усё гэта ен хоча выкласці ў скарзе ў КПЧ ААН, якую яму дапамагаюць складаць мясцовыя праваабаронцы. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства