viasna on patreon

У Хоцімскім раёне пачалася падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы?

2013 2013-10-08T11:47:22+0300 2013-10-08T11:47:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hocimsk_ulada_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Хоцімскі райвыканкам

Хоцімскі райвыканкам

На мінулым тыдні ў гарадскім пасёлку Хоцімск адбылася чарговая сесія Хоцімскага раённага Савета дэпутатаў. У шэрагу іншых пытанняў на сесіі мясцовыя дэпутаты разгледзелі і пытанне ў межах падрыхтоўкі да выбараў сваіх наступнікаў.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт хоцімскай раённай газеты “Шлях кастрычніка”, на сесіі райсавета было прынятае рашэнне аб вызначэнні колькасці выбарчых акруг і сярэдняй колькасці выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў.

Рашэннем Хоцімскага раённага Савета дэпутатаў у раёне вызначана 25 выбарчых акруг з сярэдняй колькасцю 376 выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў у Хоцімскі раённы Савет дэпутатаў 27 склікання.

Нагадаем, што чарговыя выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў у нашай краіне павінны адбыцца не пазней сакавіка наступнага 2014 года.

Грамадскія актывісты з Хоцімска, якія збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя Саветы ў якасці кандыдатаў у дэпутаты, выказалі меркаванне, што такое заўчаснае вызначэнне выбарчых акруг Хоцімскім райсаветам звязанае магчыма з тым, што ўлады ўсё ж збіраюцца правесці мясцовыя выбары раней вызначанага законам тэрміну.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства