viasna on patreon

"Смяротнае пакаранне. Абыякавасць забівае"

2013 2013-10-07T13:46:59+0300 2013-10-08T13:51:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smertn-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Няма горшага ворага, чым абыякавасць!

З маўклівай згоды абыякавых і дзеюцца ўсе зладзейства».

Таццяна Талстая.

Дыскусія, прысвечаная праблеме смяротнага пакарання, адбудзецца ў Менску ў аўторак, 8 кастрычніка. Мерапрыемства арганізавана валанцёрамі кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» у рамках «Тыдня супраць смяротнага пакарання».

У ходзе дыскусіі будуць падрабязна разгледжаныя ўсе аргументы за і супраць існавання смяротнага пакарання.

Чакаюцца выступленні двух запрошаных экспертаў: Мечыслава Грыба - заслужанага юрыста Беларусі, Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Старшыня Камісіі па правах чалавека пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета (1994-1996 г.г.) і Андрэя Палуды - каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

Сусветны дзень барацьбы са смяротным пакараннем, які штогод адзначаецца 10 кастрычніка, заснаваны ў 2003 годзе Сусветнай кааліцыяй па забароне смяротнага пакарання, у якую ўваходзяць больш за 135 праваабарончых арганізацый, асацыяцыі адвакатаў, прафсаюзы, мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады.

Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і СНД, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне.

З 1991 г. - па 2012 г. у Беларусі было пакарана смерцю больш за 400 чалавек.

У 2012 г. як мінімум 3 чалавекі былі расстраляныя.

У 2013г . у Беларусі было вынесена 3 расстрэльных прысуду.

Дыскусія будзе праходзіць у г. Мінску па адрасе:  вул. М.Танка, 20. Пачатак у 18.45.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства