viasna on patreon

Суд па справе Лабковіча сёння таксама не адбыўся

2013 2013-10-07T13:14:37+0300 2013-10-07T13:19:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-saviecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Мінска сябру Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміру Лабковічу паведамілі, што працэс адбудзецца заўтра, пачнецца а 9-й раніцы. Гэта ўжо чацвертая дата, на якую суд прызначае перагляд адміністратыўнай справы праваабаронцы.

Сёння разгляд адміністратыўнай справы, заведзенай на праваабаронцу пасля яго затрымання 5 жніўня падчас раздачы інфармацыйных матэрыялаў пра палітвязня кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага, у чарговы раз быў перанесены.

Як распавёў Уладзімір Лабковіч, калі ён сёння а 9-й раніцы (на гэты час быў прызначаны працэс) з’явіўся ў суд, сакратар уручыла яму позву на заўтра. Прычынаў праваабаронцу не патлумачылі. Пры гэтым ён адзначае, што выкліканы ў суд у якасці сведкі супрацоўнік міліцыі Смаляк, праз адсутнасць якога разгляд адміністратыўнай справы двойчы адкладаўся, 7 кастрычніка ў суд нарэшце прыйшоў. Яму таксама ўручылі позву на заўтра.

Новы разгляд адміністратыўнай справы Уладзіміра Лабковіча намеснік старшыні Савецкага райсуда Эдуард Якубоўскі распачаў 18 верасня. Паколькі міліцыянт Смаляк, які які ажыццяўляў затрыманне праваабароцаў, у якасці сведкі ў суд не з’яўляўся, разгляд справы пераносіўся на 30 верасня, пасля на 7 кастрычніка.

Нагадаем, Уладзімір Лабковіч абскардзіў у Мінскі гарадскі суд пастанову пра штраф ад 6 жніўня 2013 года, вынесеную на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП (“парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства”) суддзёй Савецкага раёна Дзмітрыем Паўлючэнкам. Касацыйная інстанцыя пастанавіла скасаваць гэтую пастанову, накіраваўшы справу ў суд Савецкага раёна на перагляд да новага суддзі.

Чытайце па тэме:

Закон – не для суддзяў? 

Перагляд справы Уладзіміра Лабковіча прызначаны на 18 верасня

Суд перанёс перагляд справы Уладзіміра Лабковіча

Супрацоўнік міліцыі не жадае сведчыць па справе Уладзіміра Лабковіча

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства