Мінгарсуд адмяніў пастанову ад прыцягненні да адказнасці нацбола Дзмітрыя Паліенкі
4 кастрычніка Менскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна сталіцы аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрыя Паліенкі
Нагадаем, што 22 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна г.Мінска Дзмітрыя Паліенка прысудзілі да штрафу - 12 б.в. Ён быў абвінавачаны па артыкуле 23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Пазней пасля абсурднага прысуду нацбол падаў скаргу на рашэнне суддзі. Суддзя Менгарсуда А. Бычко адмяніў пастанову і накіраваў справу на новы разгляд у суд Цэнтральнага раёна.
Варта адзначыць што сам факт адмены прысуду у апазыцыйнага актывіста выклікае здзіўленне, бо у цяперашняй сітуацыі ахвярамі беларускага правасуддзя становяцца нават людзі далёкія ад палітыкі. Раней усе спробы нацболаў дамагчыся справядлівасці ў розных дзяржаўных і судовых інстанцыях, скончваліся безвынікова.
Раніцай 8 жніўня ў розных раёнах Менска супрацоўнікі міліцыі затрымалі беларускіх нацболаў, якія пратэставалі супраць «прызыўнога рабства». Гэта Яўген Контуш, Алесь Гулевіч, Алесь Палякоў ды Дзмітрый Паліенка. Пазней Палякова вызвалілі, паколькі ён з'яўляецца непаўнагадовым.