Заблякаваны інтэрнэт-сайт партыі Міколы Статкевіча
https://spring96.org/be/news/6626
2007
2007-04-23T10:00:00+0300
2007-04-23T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Атакаваны сайт пазбаўленай рэгістрацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада bsdpng.info.
У выніку хакерскай атакі сайт заблякаваны больш за двое сутак. Гэта адбылося пасьля таго, як на ім зьявіўся артыкул лідэра партыі Міколы Статкевіча. Палітык аналізаваў палітычную сытуацыю ў краіне і ў стане апазыцыі.
Цяпер сайт аднаўляецца. У дадзены момант адбываецца пераезд сайту на іншы хостынг. Мікола Статкевіч ўпэўнены, што прычынай узлому сайту сталі ягоныя публікацыі.
Мікола Статкевіч адбывае пакараньне два гады абмежаваньня волі ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, паведамляе Радыё Свабода.