viasna on patreon

Freedom House аднесла Беларусь да краін з несвабодным інтэрнэтам

2013 2013-10-03T16:42:40+0300 2013-10-03T16:43:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freedom_house.jpg

Праваабарончая арганізацыя Freedom House аднесла Беларусь да групы краін з несвабодным інтэрнэтам.

У даклад Freedom House пра свабоду інтэрнэту ў 2013 годзе ўключаны 60 краін. З іх 29 блакавалі ці фільтравалі ў інтэрнэце інфармацыю палітычнага і сацыяльнага характару, адзначаюць праваабаронцы.

Беларускія ўлады, згодна з дакладам, для маніторынгу і кантролю за інтэрнэтам выкарыстоўваюць сістэму СОРМ, якую таксама выкарыстоўваюць у Расіі, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане і ва Украіне. Індэкс свабоды інтэрнэту ў Беларусі складае 67 балаў. З краін постсавецкай прасторы ніжэй за Беларусь у гэтым спісе толькі Узбекістан (78 балаў). Казахстан атрымаў 59 балаў, Расія — 54, Азербайджан — 52, Кыргызстан — 35, Украіна — 28, Грузія — 26.

Найболей свабоднымі названы Ісландыя, Эстонія, Германія, ЗША і Аўстрыя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства