viasna on patreon

Напярэдадні мінулых выхадных актывіст “Маладога Фронту” Яраслаў Грышчэня правёў паўдня ў Пракуратуры Баранавіч

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яраслаў Грышчэня, які быў перакваліфікаваны ў падазраваныя ў крымінальнае справе моладзевага нацыянальнага руху, быў выкліканы ў пракуратуру г.Баранавічы на допыт, які павінен быў пачацца ў 12:00.

Аднак замест некалькіх гадзінаў, на працягу якіх звычайна адбываюцца допыты, Яраслаў Грышчэня знаходзіўся ў пракуратуры да самага вечара й толькі недзе а 9-ай гадзіне быў вызвалены. Трэба дадаць, што супрацоўнікі праваахоўных органаў на працягу ўсяго часу знаходжаньня маладафронтаўца ў пракуратуры патрабавалі ад Ярасла падпісаць паперу аб "пакаяньні" і выхадзе з Маладога Фронту. Нагадаем, што 4-га лютага 2007 г, калі былі затрыманыя 27 рэгіянальных і менскіх лідэраў арганізацыі, прадстаўнікі КДБ таксама пагражалі рэпрэсіямі ўсім маладым людзям, якія зразумела адмаўляліся падпісваць паперы аб выхадзе з моладзевага нацыянальнага руху. Прадстаўнікі карных ворганаў даволі часта пачалі выкарыстоўваць розныя псыхалягічныя мэтады, каб ціснуць на моладзь, каб паспрабаваць напужаць, зламаць маладога чалавека. Гэтую брыдкую практыку сёньняшнія нашчадкі НКУС атрымалі ад сваіх камуністычных папярэднікаў, што не шкадавалі ані дзяцей, ані жанчынаў, катуючы й забіваючы мільёны нявінных людзей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства