viasna on patreon

Пададзена скарга на дзеянні Баранавіцкага міжраённага пракурора, які ўхіляецца ад выканання абавязкаў

2013 2013-10-02T11:49:14+0300 2013-10-02T11:49:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/syryca-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

 

Сябра “Руха “За свабоду” Віктар Сырыца накіраваў скаргу пракурору Брэсцкай вобласці на дзеянні Баранавіцкага міжраённага пракурора, які, на думку грамадскага актывіста, ухіляецца ад выканання сваіх абавязкаў.

У скарзе паведамляецца, што пастановай суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Кацярыны Груда ад 31 ліпеня 2013 г. ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага арт. 23.34 КаАП РБ і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь.

Не пагадзіўшыся з такім паспешлівым і неаб’ектыўным рашэннем суда, Віктар Сырыца 9 жніўня 2013 г. звярнуўся да Баранавіцкага міжраённага пракурора з заяваю, у якой прасіў яго прынесці пратэст на судовую пастанову ад 31 ліпеня 2013 г.

 – Лічу, што Баранавіцкі міжраённы пракурор ухіліўся ад выканання свайго абавязку. Я, безумоўна, удзячны яму за дадзеныя тлумачэнні адносна таго, куды і якім чынам я магу звярнуцца па абарону сваіх правоў. Разам з тым я прасіў менавіта Баранавіцкага міжраённага пракурора дапамагчы мне абараніцца ад незаконнай, з майго пункту гледжання, судовай пастановы. Я прасіў яго прынесці менавіта пратэст, а не тлумачыць, куды і як я магу звярнуцца ў дадзеным выпадку. І калі, па меркаванню пракурора, падстаў для прынясення пратэсту не было, то менавіта аб гэтым трэба было і пісаць ў адказе на маю заяву. Але найперш трэба было запатрабаваць з суда справу. Не зрабіўшы гэтага пракурор якраз і ўхіліўся ад выканання свайго службовага абавязку, чым парушыў дзеючае заканадаўства, – адзначыў Віктар Сырыца.

Таму, зыходзячы з вышэйвыкладзенага і кіруючыся арт. 55 Закона “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь” грамадскі актывіст просіць пракурора Брэсцкай вобласці прыцягнуць Баранавіцкага міжраённага пракурора да прадугледжаннай заканадаўчымі актамі адказнасці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства