viasna on patreon

Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бяз межаў” асудзіла арышт беларускага апазіцыйнага лідэра Андрэя Клімава

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітык быў арыштаваны 3 красавіка па абвінавачванні ў “закліках да звяржэння дзяржаўнага ладу” за артыкул, размешчаны ў Інтэрнэце, у якім ён крытычна выказваўся наконт дзейнай улады і разглядаў варыянты змены палітычнай сістэмы ў Беларусі. Паводле Хартыі'97, арганізацыя таксама занепакоеная з'яўленнем у “парламенце” праекту закона “Аб інфармацыі”, паводле якога будзе патрабавацца рэгістрацыя ўсіх інтэрнэт-выданняў.

Дапускаючы тое, што некаторыя выказванні Клімава былі радыкальнымі, арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” падкрэслівае сваю нязгоду ўсялякаму выкарыстанню пазбаўлення волі як пакарання за выказванне свайго меркавання або за парушэнні, звязаныя з СМІ.

“Упершыню апанент беларускага рэжыму быў арыштаваны за артыкул, размешчаны ў Інтэрнэце”, паведамляе арганізацыя па абароне свабоды прэсы. Абвінавачванне ў “закліках да звяржэння дзяржаўнага ладу” было скарыстанае для запалохвання нязгодных. Арышт Клімава падкрэслівае амаль абсалютны кантроль, які ажыццяўляецца ўладамі Беларусі над інфармацыйным полем”, – заяўляюць “Рэпарцёры без межаў”.

У заяве арганізацыі таксама сказанае: “Мы таксама баімся, што рэгістрацыя ўладамі інтэрнэт-выданняў узмацніць ціск на незалежныя інтэрнэт-выданні, у тым ліку блогі, і будзе змушаць да самацэнзуры”.

Клімаў абвінавачваецца па артыкуле 361 Крымінальнага Кодэкса за артыкул, змешчаны ім на сайце Аб`яднанай Грамадзянскай партыі 25 студзеня. Паводле артыкула 361 караюцца ўсялякія “заклікі да падрыву або змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здзяйсненне злачынстваў супраць дзяржавы, публічныя заклікі да гвалтоўнага захопу ўлады, або здзяйсненне тэрарыстычнага акту або сабатажу, або распаўсюджванне з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі”.

Клімаву пагражае ад 3 да 5 гадоў зняволення. У мінулым ён правёў у зняволенні некалькі тэрмінаў, у тым ліку год з паловай у 2005–2006 за арганізацыю дэманстрацый супраць рэжыму.

12 красавіка БАЖ правяла прэс-канферэнцыю, каб выказаць занепакоенасць з нагоды праекту закона аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і абароне інфармацыі, які прадугледжвае стварэнне сістэмы рэгістрацыі ўсіх сродкаў масавай інфармацыі, уключна інтэрнэт-рэсурсы. Пакуль не зразумела, ці будзе рэгістрацыя абавязковай або толькі рэкамендаванай. Але ў такой краіне, як Беларусь, якая занесеная “Рэпарцёрамі без межаў” у спіс “13 ворагаў Інтэрнэту”, такі закон выклікае турботу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства