viasna on patreon

Нямецкія дэпутаты зрабілі заяву ў сувязі з прэміяй Бяляцкаму

2013 2013-10-01T09:07:25+0300 2013-10-01T09:07:25+0300 be

Сябры нямецкага парлямэнту, віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу Катрын Герынг-Экарт і каардынатар у пытаньнях усходняй палітыкі Марылюіза Бэк зрабілі сумесную заяву ў сувязі з уручэньнем беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму прэміі імя Вацлава Гаўла.

Яны павіншавалі кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама заклікалі беларускія ўлады вызваліць Бяляцкага ды дзевяць іншых беларускіх палітвязьняў, якія цяпер утрымліваюцца за кратамі.

Як гаворыцца ў заяве, Алесь Бяляцкі — «даўні прыхільнік эўрапейскай Беларусі», краіны, дзе ўсё павінна быць заснавана «на павазе да дэмакратыі і правоў чалавека». «Яго зьняволеньне, якое цягнецца болей за два гады, ёсьць прыкладам бязьлітаснага перасьледу грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі дыктатарам Лукашэнкам. З дапамогай сталінскіх мэтадаў рэжым спрабаваў стварыць атмасфэру страху і такім чынам заткнуць рот крытыкам».

Адзначаецца, што ўсё гэта, аднак, ня можа быць бясконцым, паколькі найбольш праблемныя ў эканоміцы краіны залежаць ад супрацоўніцтва з ЭЗ. Збліжэньне ж паміж Эўразьвязам і Менскам «можа быць дасягнута толькі пры вызваленьні ўсіх палітвязьняў і ажыцьцяўленьні крокаў у кірунку дэмакратычнай адкрытасьці краіны».

У заяве таксама гаворыцца пра адказнасьць ЭЗ за тыя «трагічная абставіны», якія паспрыялі прысуду Бяляцкаму на 4,5 году пазбаўленьня волі. Эўразьвяз павінен адказаць на выклік і «падтрымаць грамадзянскую супольнасьць ня толькі палітычна і фінансава, але і адаптаваць гэтую падтрымку да ўмоваў існаваньня грамадзянскай супольнасьці пры дыктатуры. Актывісты беларускай апазыцыі часта вымушаныя працаваць нелегальна, таму нельга пагадзіцца з тым, што ЭЗ хоча зрабіць сваю падтрымку залежнай ад афіцыйнай рэгістрацыі арганізацый і такім чынам выключыць праваабарончы цэнтар „Вясна“. Прынцыпы фінансаваньня беларускіх няўрадавых арганізацыяў павінны быць выпрабаваныя ў тэрміновым парадку».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства