viasna on patreon

Ліквідатары-чарнобыльцы просяць Аляксандра Лукашэнку захаваць дзейныя для іх ільготы

2007 2007-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведныя звароты накіраваныя ў Адміністрацыю прэзідэнта. Як паведаміў БелаПАН ініцыятар стварэння рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Ліквідатар" Аляксандр Ваўчанін пад зваротамі стаяць подпісы 40 ліквідатараў.

“У “палаце прадстаўнікоў” знаходзіцца законапраект, які пазбаўляе ліквідатараў апошніх ільгот, якія можна назваць кампенсаваннем за страчанае здароўе. Аднак мы лічым, што такі законапраект недапушчальна разглядаць без удзелу ліквідатараў”, – заявіў А.Ваўчанін.

Улічваючы эканамічнае становішча краіны, адзначыў ён, ліквідатары не патрабуюць аднаўлення ўсіх згубленых ільгот. "Аднак мы патрабуем падавання санаторна-курортнага лячэння па рашэнні ўрачэбна-працоўнай экспертызы, пенсійнага забеспячэння і штогадовага дадатковага аплачанага водпуску", – падкрэсліў А.Ваўчанін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства