viasna on patreon

Рэха прадпрымальніцкіх страйкаў у Баранавічах: спачатку аштрафавалі, а зараз папярэдзіла пракуратура

2013 2013-09-18T11:26:53+0300 2013-09-18T11:26:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-charnavus-kulgavik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 17 верасня быў выкліканы ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру, дзе ён атрымаў афіцыйнае папярэджанне. У лісце, які падпісаў Баранавіцкі міжраённы пракурор Більдзейка А.А., паведамляецца, што Мікалай Чарнавус быў арганізатарам несанкцыянаваных мітынгаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў 27 чэрвеня на тэрыторыі мясцовога кааператыўнага рынку (вул. Чарнышэўскага, 11) і перад уваходам у будынак гарвыканкама (плошча Леніна, 2). Таксама ў афіцыйным папярэджанні канстатуецца, што грамадскі актывіст выконваў функцыі арганізатара масавага мерапрыемства 1 ліпеня 2013 года перад уваходам ў будынак Міністэрства па налогах і зборах РБ (вул. Леніна, 69).

Пракуратура нагадала Мікалаю Чарнавусу, як трэба выконваць закон “Аб масавых мерапрыемствах” і афіцыйна папярэдзіла грамадскага актывіста аб недапушчэнні дзеянняў, парушаючых нормы закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах”. А ў выпадку далейшага парушэння парадку арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў, папярэджвае пракуратура, грамадскі актывіст можа быць прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці.

Нагадаем, што 26 жніўня 2013 года суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы не прызнаў грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса вінаватым у арганізацыі несанкцыянаваных акцый пратэсту прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1 ліпеня, але прызнаў яго актыўным удзельнікам і прысудзіў яму адміністрацыйны штраф у памеры 21 базавай велічыні (2 100 000 рублёў).

 

Фота: Мікалай Чарнавус размаўляе з маёрам міліцыі Паўлам Кульгавікам падчас страйка баранавіцкіх прадпрымальнікаў 1 ліпеня

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства