Актывістаў Маладога Фронту будзе судзіць Аляксей Таманаў
Судзьдзя пакуль не прызначыў дату судовага паседжаньня, паведамляе Радыё Свабода.
Крымінальную справу супраць Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Аляксея Янушэўскага і непаўналетняй Насты Палажанкі КДБ распачаў 4 лютага.
Маладых людзей вінавацяць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
Справа маладафронтаўцаў трэцяя па ліку, пасьля прыняцьця дадатковага 193 артыкулу ў Крымінальны кодэкс.
Летась 4 жніўня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пакаралі актывістаў “Партнэрства” Эніру Браніцкую, Цімафея Дранчука, Аляксандра Шалайку і Міколу Астрэйку. 1 кастрычніка – лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча.
Суды адбываліся за зачыненымі дзьвярыма.
Актывісты Маладога Фронту падрыхтавалі дакумэнты для рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі.