У Віцебску хочуць правесці пікет супраць размяшчэння расійскіх вайсковых баз
Заяўку на правядзенне пікету ў парку Мазурына падаз у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай пратыі БНФ Ян Дзяржаўцаў. Ён хоча правесці акцыю 14 верасня.
Мэта пікету, як напісана ў заяўцы актывіста, - "інфармаванне грамадскасці пра небяспеку для незалежнасці Беларусі дазволу ўладамі размяшчэння вайсковых баз імперскай Расіі ў нашай краіне".
Гэта ўжо другая спроба правесці пікет супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх вайсковых баз: у ліпені гэтага году ён ужо звяртаўся ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну з падобнай заяўкай. Тады ён планаваў прымеркаваць пікет да сімвалічнай даты – да 27 ліпеня, дня прыняцця Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. Але прапанаваную ім акцыі забаранілі – як і астатнія акцыі, якія збіраліся правесці віцебскія апазіцыянеры, каб адзначыць гэты дзень.