viasna on patreon

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч будзе пераведзены ў турэмны шпіталь

2007 2007-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, лідэра незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцера Дашкевіча 12 красавіка этапам накіруюць са шклоўскай калоніі, дзе ён адбывае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, у турэмны шпіталь ў горадзе Менску.

Прычынай стала тое, што Зьміцера непакоіць часты боль у сьпіне. Магчыма гэта зьвязана з пераводам яго на працу на мясцовы тартак, дзе ён вымушаны працаваць па 10 гадзін.

Яшчэ раней маці Дашкевіча Вольга выказвала занепакоенасьць станам здароўя сына, паколькі цяжкія працы юнаку забаранілі дактары.

Нагадаем, Зьміцер Дашкевіч асуджаны на паўтары гады за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, ён адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі. За час знаходжаньня ў турме на лідэра “Маладога фронту” наклалі чатыры дысцыплінарных пакараньні, што пазбавіла яго магчымасьці на датэрміновае вызваленьне праз амністыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства