МХД у чарговы раз паспрабуе зарэгістравацца
Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” ў чарговы раз паспрабуе зарэгістравацца.
Як распавяла намеснік старшыні аб’яднання Вольга Кавалькова, гэта будзе ўжо чарговая спроба рэгістрацыі аб’яднання. Папярэдняя спроба была прадпрынята ў снежні мінулага года:
- Папярэдне нам адмаўлялі з-за таго, што ў нас у назве слова хрысціянскі было з вялікай літары, а таксама некаторыя іншыя памылкі, якія мы выправілі ў судзе. У судзе таксама сказалі, што нашага з’езду не было, але калі мы прадставілі ім відэазапіс, то яны ўжо не аспрэчвалі гэты факт, але ўсё роўна адмовілі нам у рэгістрацыі. Гэтыя падставы для адмовы ў рэгістрацыі мы лічым незаконнымі.
Як распавяла Вольга Кавалькова, на канец верасня запланаваны чарговы ўстаноўчы з’езд аргкамітэта па стварэнні грамадская аб’яднання “Маладыя хрысціянскія дэмакраты”.