viasna on patreon

Гомель: cуд палічыў, што актывісты АГП не маюць права нагадваць аб выкрадзеным экс-міністры МУС

2013 2013-08-28T11:41:27+0300 2013-08-28T11:41:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zaharanka-gomel-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка прыняла рашэнне па скарзе актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) на адмову Гомельскага гарвыканкама ў правядзеньні 20 пікетаў, якія планавалася правесці 7 мая ў розных месцах абласнога цэнтра ў дзень выкрадання экс-міністра МУС Юрыя Захаранкі.

Суд палічыў, што актывісты АГП не маюць права нагадваць гараджанам аб выкрадзеным экс-міністры МУС.

- Ва ўсім сьвеце права на правядзеньне мірных сходаў грамадзянаў не зьяўляецца абсалютным і падлягае некаторым абмежаванням, якія ў абавязковым парадку павінны быць прадугледжаныя Законам і зьяўляцца неабходнымі для адной з законных паводле артыкулу 23 Канстытуцыі мэтаў. У прыватнасці, абмежаванне правоў і свабодаў асобы дапушчаецца ў інтэрасах нацыянальнай бяспекі, грамадзкага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў, - камэнтуе сытуацыю старшыня Гомельcкай абласной арганізацыі АГП Зінаіда Шуміліна.

- Як можна правесці, напрыклад дэманстрацыю ці шэсце на гомельскім “бангалоры” (пляцоўка перад ДК “Віпра”), калі яны прадугледжваюць, у першую чаргу, рух групы грамадзянаў па праезджай частцы вуліцы ў мэтах прыцягнення ўвагі да пэўных праблемаў? Выклікае здьзіўленьне той факт, што рашэньне гарвыканкаму прайшло рэгістрацыю ў Нацыянальным рэестры праўных актаў, то бок тэза “жадаеш публічна выказаць сваё меркаваньне – плаці” фактычна набыла ў нашай краіне сілу закону, - абураецца актывістка АГП Натальля Шчукіна.

- У выніку дзеяньня пазначанага рашэння ў Гомелі за апошнія дзесяць гадоў гарадзкія ўлады не дазволілі правесьці прадстаўнікам дэмакратычнае грамадзкасьці ніводнага з больш чым 150 заяўленых мірных сходаў. І, наадварот, па ініцыятыве ўладаў у цэнтральных частках гораду сыстэматычна праходзяць масавыя мэрапрыемствы й пры гэтым ворганы міліцыі, мэдыцынская служба й ворганы санітарнай ачысткі гораду на бязвыплатнай падставе выконваюць свае абавязкі, - абураецца 82-гадовы партыяц Міхаіл Цімашэнка.

- Лічым, што гарадзкія ўлады паставілі пад пагрозу сам прынцып права на свабоду правядзеньня мірных сходаў грамадзянаў. Мы плянуем гэта даказаць, у тым ліку, калі спатрэбіцца, ў Камітэце па правах чалавека ААН. Мясцовыя ўлады і суды не пакідаюць нам іншага выбару, - заявіў сябра АГП, юрыст Леанід Судаленка, які прадстаўляў інтарэсы заяўнікоў у судзе.

http://gomelspring.org/

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства