Слонім: высечка лесу - пад кантролем абласнога камітэта
Сланімчанін Іван Шэга атрымаў яшчэ адзін адказ з Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за подпісам І.Шмакова на калектыўны зварот сланімчан з нагоды незаконнага знішчэння ляснога масіву на вуліцы Войкава ў мікрараёне Альбярцін. У адказе паведамляецца:
«Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (далей - Гродзенскі аблкамітэт), разгледзеўшы калектыўны зварот жыхароў Слоніма паведамляе. На момант абследавання ўчастка супрацоўнікамі аблкамітэта ўсталяваць небяспеку і аварыйнасць знесеных дрэў не з'яўлялася магчымым. Гродзенскім аблкамітэтам на імя Генеральнага дырэктара Гродзенскага ВЛГА Семенюка У.Д. накіраваны запыт аб правядзенні службовага расследавання ў дачыненні да службовых асоб ДЛГУ «Слонімскі лясгас» па гэтым факце. У сувязі з пастаяннымі зваротамі грамадзян у розныя інстанцыі наконт пагрозы знішчэння прыгараднага масіва па вул. Войкава і з мэтай недапушчэння знішчэння здаровых дрэваў, у ДЛГУ «Слонімскі лясгас» накіраваны інфармацыйны ліст аб своечасовым паведамленні Слонімскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і жыхарам мікрараёна аб вызначаных высечках у дадзеным лясным масіве ў адпаведнасці з праектам лесаўпарадкавання. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Гродзенскага аблкамітэта».